У Магілёве прэзентавалі рок-праект “Мірнае мора”

Яго ініцыятары – блюзмэн Юрый Несцярэнка і тэхнолаг-магістар Ірына Снапкова.

У Магілёве Ірына і Юры разам выступалі першы раз. Да гэтага быў выступ у Маладэчне на прэзентацыі новага дыска Юрыя Несцярэнкі ў ліпені. А дэбютны выступ адбыўся напрыканцы чэрвеня, якраз на Купалле, якое ладзіцца недалёка ад вёскі Гута. 

У планах – зрабіць у Магілёве паўнавартасную прэзентацыю ў выглядзе канцэрта с запрошанымі гасцямі.

Гісторыя з’яўлення праекта

Ірына па адукацыі тэхнолаг з магістарскай ступенню і вершы з песнямі пачала пісаць пасля таго, як у яе жыццё прыйшло каханне. Калі тэкстаў сабралося не на адзін сшытак, дзяўчына вырашыла знайсці спосаб пазнаёміць беларусаў са сваёй творчасцю.

У чэрвені 2014 яна перадала Юрыю праз знаёмых свае музычныя матэрыялы для ацэнкі. Калі блюзмэн пазнаёміўся з Ірынай, то адразу ўзгадаў, што раней бычыў у газеце “Зара над Друццю” аб’яву дзяўчыны, якая хацела сабраць рок-гурт. Гэта была аб’явы Ірыны. Юрый жартуе, што тады падумаў, што так забаўляюцца маладыя спецыялісты, якія адпрацоўваюць размеркаванне ў Бялыніцкім раёне.

– Калі разглядаеш матэрыялы пачынаючых музыкаў, то звычайна або вершы добрыя, а музыка – набор фонавых гукаў, або наадварот. У выпадку Іры ўсё адразу мне падаецца добрым – і мне застаецца толькі дапамагаць у аранжыроўцы і ў арганізацыйных момантах, – распавядае лідар гурта “White Night Blues” Юрый Несцярэнка.

Неўзабаве менш чым праз месяц пасля знаёмства адбыўся першы выступ “Мірнага мора”. Ён праходзіў на Купалле каля сяла Гута  і пачаўся а 12 ночы на беразе Друці, дзе сцэнай было перавернутае каноэ, а музыкам рэхам падпяваў лес і ў той жа час сучасныя моцныя ліхтары стваралі светамузыку.

Даведка

Юры Несцярэнка — аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых.


Таксама чытаюць па тэме:

Магілёўскі музыка: у Маскве прасілі граць толькі беларускамоўны блюз

Андрей Макаревич разрешил переводить свои песни на белорусский язык