На выставе-продажы ў Магілёве можна пабачыць “усе адценні прыгожага”

Магілёўскія майстры выставілі свае працы ў зале па вуліцы Болдзіна, 1.

Выстава-продаж “Усе адценні прыгожала” адкрываецца 27 лютага ў 16:00.

Магілёўскія майстры выстаўляюць свае ўнікальныя веснавыя працы: аўтарскія сувеніры, біжутэрыю, керамічныя вырабы, прадметы з лямцу, бісеру.

— Тут прадстаўлены цікавыя працы са стужак, ільну, аўтарскія лялькі з тэкстылю, керамічныя ўпрыгожванні, — распавялі gorad.by магілёўскія майстры.

Што да коштаў, самыя дарагія рэчы, якія ёсць на выставе – гэта лялькі, кошт адной каля 1 мільёну. Таксама шмат грошаў прыйдзецца аддаць за сукенку-валянку:

— Праца над такімі рэчамі – самая цяжкая і крапатлівая, каштуюць гэтыя вырабы адпаведна таму, колькі старанняў было ўкладзена.

Бюджэтныя варыянты для наведвальнікаў, не менш прывабныя, – магніты, чахлы для картак, паштоўкі, іх можна набыць за 5 000 – 10 000 рублёў.

Даведка

Выставу-продаж можна наведаць з 27 лютага па 7 сакавіка ўключна.

Час працы выставачнай залы на Болдзіна, 1: серада-нядзеля – з 11:00 да 19:00, панядзелак і аўторак – выходныя.

Кошт уваходу – 7 000 рублеў (для дарослых) і 3 500 (для школьнікаў і студэнтаў). Таксама можна замовіць экскурсію за 25 000 (для дарослых) і 20 000 (для дзяцей). Зрабіць фота з выставы можна за 14 000.

Перад адкрыццём на выставе пабываў gorad.by: