У праграме “Ночы музееў” у Магілёве – дудары, экскурсіі, лекцыі, канцэрт

У Музеі гісторыі Магілёва і на пляцоўцы каля ратушы свята пройдзе 15 мая з 18:00 да 00:00.

Дзённая праграма будзе заключацца ў тым, што “Музей гісторыі Магілёва” з 10:00 і да 18:00 можна будзе наведаць бясплатна.

У вежы Ратушы адкрыецца фотавыстава Мішэля Рэно.

На першым паверсе музея будзе ажыццяўляцца работа дзіцячага кутка.

Упершыню гарадскі трубач Магіслаў загаворыць з наведвальнікамі сваім голасам, паведамляюць арганізатары.

 

Вячэрняя святочная праграма мерапрыемства:

18:00дударскі сэт, сола на клавесіне

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

18:30 – лекцыя прафесара, д.г.н. Ігара Марзалюка пра даспех мсціслаўскага рыцара к. XV стагоддзя з фондаў музея – у святле новых даследаванняў

19:30 – прэзентацыя кнігі “Дзіўныя паведамленні пра езуітаў у Беларусі” (пераклад з арыгінальнага выдання 1786 г.), з online-удзелам перакладчыка А. Лісоўскага (Аўгсбург, Германія). У наведвальнікаў будзе магчымасць набыць гэтае ўнікальнае выданне

20:00 – канцэрт Магілёўскага гарадскога духавога аркестра пад кіраўніцтвам Гарадкова

18:00 – 24:00 – экскурсійнае абслугоўванне па музеі – экскурсаводы будуць апранутыя ў касцюмы эпохі Магдэбургскага права

З 18:00 да 00.00 будзе дзейнічаць адзіны білет, які ўключае вольны ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы Ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.

Кошт білету – 20 000 рублёў для дарослых, 10 000 – для дзяцей і студэнтаў, дзеці да 7 год бясплатна.