Магілёўцы могуць звярнуцца ў сацслужбу па грашовую дапамогу

Каму аказваецца матэрыяльная падтрымка, у якім памеры і што трэба, каб яе атрымаць, – высвытляў gorad.by.

З гэтымі пытаннямі gorad.by звярнуўся да спецыялістаў  цэнтра сацыяльнай абароны Кастрычніцкага раёна.

– Дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем’і  і сем’і , даход якіх на аднаго чалавека менш за 442 360 рублёў, – адзначыла спецыяліста па адраснай дапамозе Святлана Кліндухава.

Памер адраснай дапамогі складае розніцу паміж прыбыткам сям’і і пражытковым мінімумам.  Заява разглядаецца  напрацягу 1 месяца.  Дапамога будзе аказвацца на  пряцягу 6 месяцаў.

Калі сям’я падала дакументы, напрыклад, у жніўні, то дапамога будзе з верасня. Грошы пераводзяцца на асабісты банкаўскі рахунак.

Хто можа звярнуцца па дапамогу

Грамазяне, якія трапілі ў цяжкае жыццёвае становішча (патрабуецца дарагая аперацыя, лекі,  падрыхтоўка дзяцей да школы) , могуць атрымаць адзінаразавую дапамогу.

Прыбытак сям’і павінен складаць менш за 150% пражытковага мінімуму – гэта 663 540 рублёў на аднаго члена сям’і.

Калі пытанне вырашыцца

Памер дапамогі вызначае спецыяльная камісія. Тэрмін разгляду – 5 дзён. Тэрмін выплаты – 10 дзён. Аказаная падтрымка будзе складаць ад 221 180 рублёў да 5  бюджэтаў пражытковага мінімуму.

Хто можа прэтэндаваць на бясплатнае харчаванне для дзяцей

Акрамя гэтага можна аформіць бясплатнае харчаванне на дзяцей да 2 гадоў.

– Разгляд заявы зойме ад 5 дзён да 1 месяца – паведаміла спецыяліст  цэнтра сацыяльнай абароны Кастрычніцкага раёна Маргарыта Баранава.

Пры гэтым, той, хто падае заяву, павен абавязкова працаваць або стаяць на ўліку  ў цэнтры занятасці.

– А калі  нараджаюцца трайняты, то сям’я аўтаматычна  атрымоўвае бясплатнае харчаванне. Такое было ў нас толькі аднойчы, 3 дзяўчынкі нарадзіліся. Сілкаванне налічаецца з 1 дня наступнага месяца. Харчаванне можна атрымаць у крамах №4, №49, №85, – адзначыла Маргарыта Баранава.

Якія паперы трэба сабраць

Па-першае, усе патрэбныя дакументы для адраснай дапамогі збіраюцца за апошнія 12 месяцаў, для бясплатнага харчавання – за апошнія 6.

Поўны пералік дакументаў для атрымання матэрыяльнай дапамогі  або бясплатнага харчавання (пры розных умовах – розныя варыянты патрэбных дакументаў):

• Пашпарт (арыгінал, копія старонкі 31,32, прапіска).

• Пасведчанне аб нараджэнні дзіцёнка (арыгінал і копія) і копія даведкі па форме Ф-2(для жанчын, якія нарадзілі дзіцёнка па-за шлюбам; арыгінал);

• Пасведчанне аб заключэнні шлюбу або рашэнне суду аб скасаванні шлюбу(арыгінал, копія);

• Даведка з месца жыхарства аб сладзе сям’і (арыгінал);

• Працоўная кніжка – для непрацуючых членаў сям’і  (арыгінал, копія);

• Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ІП (арыгінал, копія);

• Пенсіённае пасведчанне(арыгінал, копія) ;

• Пасведчанне інваліда (арыгінал, копія);

• Даведкі аб фактычна атрыманых прыбытках кожнага члена сям’і за  апошнія 6 або 12  календарных месяцаў(арыгіналы);

• Даведкі аб зарплаце (форма -95) кожнага члена сям’і за  апошнія 6 або 12 календарных месяцаў(арыгіналы);

• Дакументы, якія пацвярджаюць  суму атрыманых аліментаў (форма Ф-46; арыгінал);

• Даведкі пра размер аттрыманых дапамог форма Ф-140 ад 05.10.10  прыкладанне (русск. приложение)  8, за апошнія 6 або 12  месяцаў, калі яны выплачваюцца не органамі па працы, занятасці і сац. абароне(арыгінал);

• Даведкі з дзіцячага садка аб кошце патанення (руск. удешевления) харчавання  – для ўсіх дзяцей (арыгінал);

• Даведка з установы аховы здароўя аб тым,што дзіцёнак не наведвае дзяцячы садок з палутара гадоў жыцця(арыгінал);

• Даведкі на ўсіх дзяцей, якія наведваюць установы адукацы(арыгінал);

• Даведкі пра наяўныя ва ўласнасці жылыя памяшканні на ўсіх членаў сям’і (БТІ).

Куды звяртацца

Па пытаннях звяртацца па месцу жыхарства у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва:

Упраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Кастрычніцкага раёну: вуліца Чыгрынава, 8, кабінет 5. Тэлефон – (0222) 46-42-80.

Упраўленне сацыяльнай абароны адміністрацыі Ленінскага раёну: пр-т Міра, 55-а. Тэлефон -(0222) 32-70-38.

Даведка:

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па тэлефоне  (0222) 25-23-79.