У школьным дрэс-кодзе – без змяненняў

Паняцця «школьная форма» няма,  а ёсць  – «дзелавы стыль адзення», які ўведзены для вучняў 1-4 класаў.

Дзелавому стылю адзення «рэкамендавана прытрымлівацца» навучэнцам 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ.

Што можна насіць у школу, а што – не, як вырашаюцца спрэчныя пытанні – па каментары gorad.by звярнуўся ў сярэднюю школу №18 горада Магілёва.

Хто сочыць знешнем выглядам вучняў

Дагляд ажыцяўляецца класнымі кіраўнікамі і адміністрацыяй школы.

Якія меры прымаюцца пры выяўленні парушэння

У першаю чаргу, паведамляецца бацькам. Калі ёсць магчымасць даслаць вучня дамоў, каб пераапрануцца, вучань дасылаецца.

Калі парушэнне дробнае:  багата ўпрыгожванняў, занадта яркі макіяж і г.д. – вырашаецца  на месцы.  Вучань абавязаны падпарадкавацца загаду зняць упрыгожванні,  змыць макіяж.

Адзіная форма –можна ці не?

Адзінага віда школьнай формы дагэтуль няма, але савет пэўнай школы можа сабрацца і вырашыць:  трэба адзіная форма ў школе ці не. Калі вырашана ўвесці агульны від формы, тады мадэлі, камплекты вызначаюцца саветам школы сумесна з бацькамі школьнікаў.

Што наконт джынсаў

Джынсавая тканіна і вырабы з яе ў Беларусі па-ранейшаму забаронены для школьнікаў. «Тканіна не адпавядае дзелавому стылу»  – пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова 17 жніўня на прэс-канферэнцыі , прысвечанай пытанням падрыхтоўкі школ да новага навучальнага год.

Якая тканіна лепш

Восенню-вясной лепш  баваўняная (руск. хлопковая),  з невялікім даданнем  віскозы.

А зімою – натуральная шарсцяная, таксама з даданнем віскозы.

Сінтэтычная тканіна не мнецца, аднак дрэнна захоўвае цяпло і не вельмі карысна для скуры.

А што да ранцаў?

Увесь спектар колераў даступны для вучнёўскіх ранцаў. Галоўнае – каб не былі намаляваныя забароненыя сімвалы,  абразлівыя і нецэнзурныя словы.

Дзе вырашаюцца спрэчныя моманты

Спрэчныя моманты вырашаюцца на ўзроўні класных кіраўнікоў, адміністрацыі школы, аднак калі момант вельмі  востры, то разбіраецца будзе савет школы.

Карысная спасылка: Што можна апранаць у школу