Самыя дарагія школьныя падручнікі – у вучняў 9-х класаў

Колькі прыйдзецца заплаціць за падручнікі ў гэтым навучальным годзе, дзе і як ажыццявіць аплату ў Магілёве – даведаўся gorad.by.

Кошт падручнікаў для школьнікаў залежыць ад года выдання і класа вучня.  Бацькі аплочваюць толькі 50% кошта.

За падручнікі ў Магілёве можна заплаціць у любым філіяле «Беларусбанка» у залежнасці ад месцазнаходжання школы: у якім раёне знаходзіцца школа, у філіялях банка таго ж раёну і можна ажыццявіць аплату.

Дадзеныя, якія трэба ўказваць, можна запытаць  на месцы.

Кошты камплекта падручнікаў для школьнікаў

Клас

поўны кошт камплекту

(бел. рублі)

сума да аплаты

(бул. рублі)

I 39 491 19 750
II 34 517 17 260
III 30 661 15 330
IV 31 488 15 740
V 28 961 14 480
VI 37 811 18 910
VII 51 934 25 970
VIII 71 178 35 590
IX 82 309 41 150
X 68 480 34 240
XI 59 800 29 900

Кошты для дашкольнікаў

назва вучэбнага дапаможніка сума для аплаты

(бел. рублі)

Л.С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкі» 1 610
Л.С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкі»

(рабочы сшытак)

1 380
І.У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» 1 580
І.У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп»

(рабочы сшытак)

1 680
Д.М. Дубініна «Свет вакол мяне» 1 590
Д.М. Дубініна «Свет вакол мяне»

(рабочы сшытак)

1 270