Студэнцкая праца на лета для магілёўцаў: дзе больш заплацяць?

На магілёўшчыне актыўна ідзе падрыхтоўка да працоўнага семестра-2012. Ужо створаны штаб і банк аб’ектаў, на якіх моладзь зможа працаваць падчас летніх вакацый.

Афармленне ўсіх жадаючых на працу пачалося. Якія ёсць варыянты – даведаўся gorad.by.


Будаўнічыя атрады

Фарміраванням будатрадаў займаюцца ў БРСМ, а таксама, абласны і гарадскі аддзелы па справах моладзі.

Найбольш выгоднай застанецца праца на будоўлях. Сёлета, каля 100 атрадаў будуць працаваць на будоўлях малочна-таварных фермаў вобласці. За месяц тут абяцаюць заробак кала 2 -2,5 мільёнаў рублёў.

Будучым педагогам, хутчэй за ўсё, давядзецца працаваць важатым ці выхавальнікам ў летніх аздараўленчых лагерах. Тут варта разлічваць на 1,5 -2 мільёны за змену.

Столькі ж (1,5 -2 мільёны) магчыма зарабіць на праполках і пасадках у сельскіх гаспадарках вобласці. Важна, што перавага будуць мець студэнты, што атрымоўваюць профільную адукацыю.

 

Ліга добраахвотнай працы моладзі

Праекты па працаўладкаванню моладзевага грамадскага аб’яднання ахопяць каля 1000 маладых магілёўцаў. Па словах Анатоля Бабакова, дырэктара абласной філіі Лігі, – хлопцам найбольш выгодна ўладкавацца на будоўлю. Натуральна, студэнты без канкрэтных навыкаў могуць разлічваць на месца простага працоўнага. Тут рэальна зарабіць 2-2,5 мільёны ў месяц.

Ёсць магчымасць працы за мяжой. На сельскагаспадарчых работах у Малдове заробак складзе 200-250 даляраў.

Прыкладна столькі (200-250 даляраў) ж заплацяць у Краснадарскім Краі за працу абслугі (харчаванне і пражыванне бясплатнае). Праўда, як адзначыў Анатоль Бабакоў, зараз лепшыя варыянты ўжо занятыя. Пачынаць клапаціцца пра летнюю падпрацоўку трэба было пачынаць ужо ў сакавіку.

 

Праца для непаўналетніх

Магчыма падзарабіць і ў сценах роднай школы. Гарадскі аддзел адукацыі заключае дамову з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. Мэта – арганізацыя другаснай занятасці навучэнцаў.

Падлеткам прапанавана заняцца рамонтам класаў, пашывам пасцельнай бялізны, добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі. Дарэчы, згодна з заканадаўствам, моладзь ва ўзросце 14 да 16 гадоў не мае права працаваць больш за 4 з паловай гадзіны ў дзень. Памер заробка будзе залежыць ад магчымасцяў, арганізацыі-наймальніка.

 

Валанцёрства

Ёсць варыянты працы за ідэю. У межах горада і вобласці – добраўпарадкаванне паркаў і сквераў, дзіцячых пляцовак і кветнікаў, набярэжных азёр і рэк, Валанцёрскі рух БРСМ прапаноўвае апеку над інвалідамі, пенсіянерамі, малазабяспечанымі катэгорыямі насельніцтва. «Ліга добраахвотнай працымоладзі» прапаноўвае валанцёрскую працу ў краінах Заходняй Еўропы. Праўда тут абавязкова веданне ангельскай мовы.

 


ДАВЕДКА:

РГМА «Ліга добраахвотнай працы»:  вуліца Ленінская, 62, тэлефон: 8 (0222) 22-83-00

Гарадскі камітэт ГА «БРСМ: 8 (0222) 31-16-41

Аддзел па справах моладзі аблвыканкам: 8 (0222) 25-74-20