Cа святам Божага Нараджэння!

З 7-га па 19-е студзеня праваслаўныя адзначаюць Святкі, ці Каляды.

Свята Божага Нараджэння – адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста.

Каталіцкі касцёл, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква і большасьць іншых хрысціянскіх канфесіяў святкуюць Божае Нараджэенне 25 снежня паводле новага стылю. Праваслаўныя і грэка-каталіцкія цэрквы, якія карыстаюцца юліянскім календаром, адназначаюць свята 7 студзеня.

Да ўрачыстага святкавання Ражджаства Хрыстовага праваслаўныя вернікі рыхтуюцца саракадзённым постам – Піліпаўкай. Час гэтага паста – своеасаблівая падрыхтоўка да свята Божага Нараджэння.

Падрыхтоўка і святкаванне

Калядныя святы ці «Сьвяткі» працягваюцца з 7 па 19 студзеня.

Да Святак пачыналі рыхтавацца загадзя: прыбіралі ў хаце, апраналіся па-святочнаму, гатавалі ежу. Моладзь вырабляла карнавальныя прылады і адзенне.

Праваслаўныя пачынаюць святкаваць Каляды яшчэ ўвечары 6 студзеня вячэрай. Галоўнай стравай на святочным стале ў ноч Нараджэння была куцця. Есці яе пачыналі са з’яўленнем на небе першай зоркі.

Першы дзень Каляд – 7 студзеня – адзначалі ад душы: запрашалі ў госці родных, сяброў, суседзей. А ўвечары моладзь пачынала калядаваць.

Выходзілі калядаваць на вуліцу з шумам, музыкай і спевамі, апранутыя ў самыя розныя адзенні. Самым вядомым персанажам на Каляды была каза, якая сімвалізавала урадлівасць, дабрабыт і пладавітасць.

Каляды прагагваюцца да 19 студзеня – свята Хрышчэння.