У Магілёве прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка

У Палацы культуры вобласці 20 лютага магілёўцы выказалі павагу і любоў да роднай мовы.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз. У 2011 годзе дыктовак будзе тры:

1. прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы (які святкуецца 21 лютага),

2. пройдзе 15 сакавіка, у дзень прыняцця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 

3. адбудзецца 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатары мерапрыемства: клуб «Натхненне»,  Палац культуры вобласці і Магілёўская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

 

На дыктоўцы пабываў Gorad.by