Магілёў чакае доўгая і цікавая ноч (праграма «Ночы музеяў»)

«Ноч музеяў», якая пройдзе ў суботу 14 мая ў Магілёве з 18:00 да 24:00, арыентаваная, у тым ліку, на дзяцей.

Акцыю праводзяць магілёўскія Краязнаўчы і Этнаграфічны музеі.

Распачнецца ўсё каля гарадлской Ратушы ў 17:30 выступам ансамбля старадаўняй музыкі «Віёла», паведаміў euroradio.fm дырэктар музея гісторыі Магілёва Ратушы Аляксея Бацюкоў.

У праграме таксама –  фаер-шоў з удзелам членаў рыцарскага клубу.

У межах мерапрыемства запланаваныя выступы дзіцячых калектываў, будуць праводзіцца конкурсы, паведамляе сайт гарвыканкаму.

Што запланавана на «Ноч музеяў» 14 мая

Усе мерапрыемствы пачнуцца ў 18:00, у музеі гісторыі Магілёва (у Ратушы) – у 17:30.

Музей Бялыніцкага-Бірулі:

–          Гульня тэатра мініяцюр

–          Вечар раманса

–          Экспазіцыя «Чары ночы» Сяргея Цімохава

Музей імя Масленікава

–          Выстава-рэміністэнцыя «Сармацкія партрэты»

–          Мерапрыемствы з удзелам рыцарскіх клубаў «Барысфен» і «Віола»

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Краязнаўчы музей

–          Выступленні дзіцячых харэаграфічных калектываў

–          Духавы аркестр

–          Імправізаваны рыцарскі турнір

–          Выступленне мастакоў па фэйс-арту

–          Экспазіцыя рарытэтаў

Музей Этнаграфіі

–          Майстар-клас дэкаратыўна-прыкладной творчасці: праца з саломай і бісерам, ткацтва, пляценне

–          Прадстаўленне старажытнабеларускага лялечнага тэатра «Батлейка»

Пляцоўка каля Ратушы (у будынку Ратушы)

–          Выступленне ансамбля старабеларускай музыкі

–          Будзе прадэманстраваны бізун для фізічнага пакарання, які датуецца канцом XVI стагоддзя

–          Адбудзецца віртуальнае падарожжа па сярэднявяковых катаваннях з гісторыкам Ігарам Марзалюком

–          У 21:00 каля Ратушы пачнецца фаер-шоў з удзелам рыцараў клуба «Барысфен»