«Ноч музеяў» у Магілёве завяршыла фаер-шоў

На пяці пляцоўках горада увечары 14 мая размясціліся удзельнікі акцыі «Ноч музеяў»: выступалі дзіцячыя калектывы, прадстаўнікі рыцарскага клубу зладзілі імправізаваны турнір.

Вечар раманса прайшоў у музеі Бялыніцкага-Бірулі, конкурс дзіцячых малюнкаў адбыўся каля Этнаграфічнага музея. Духавы аркестр магілёўскага музычнага вучылішча выступіў каля Краязнаўчага музея.

У Музеі гісторыі Магілёва прадэманстравалі бізун для фізічнага пакарання, які датуецца канцом XVI стагоддзя, гісторыкі зладзілі віртуальнае падарожжа па сярэднявяковых катаваннях.

Скончылася магілёўская «Ноч музеяў-2011» фаер-шоў на пляцоўцы каля Ратушы.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

«Ноч музеяў-2011»: як гэта было:

Відэа Max Basharimov спецыяльна для gorad.by