Ігар Пушкін: Пра беларусаў пакуль пісаць баюся. Адказнасць вялікая

З гэтых слоў 18 мая магілёўскі гісторык распачаў прэзінтацыю сваёй новай манаграфіі.

Выданне  – «Удзел нацыянальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі (1919 – 1990 гады)» – даследванне  складаных  грамадска-палітычных і  культурных працэсаў.

Фарміраванне грамадзянскай супольнасці, калабарацыя, антыфашысцкі рух на Магілёўшчыне  гісторык разглядае праз шкло нацыянальнага пытання.

Па словах Ігара Пушкіна, у савецкі час прадстаўнікі розных народаў адыгралі вялізарную ролю ў развіцці Беларусі. Пад час, нават большую, чым самі беларусы.

Але і сёння тыя падзеі ўтрымліваюць шмат стэрыятыпаў і недарэчнасцяў.  Лепшае што можна зрабіць зараз – пераасэнсаваць і прымірыцца. І найперш, гэта патрэбна нам, беларусам, грамадзянам   суверэннай  краіны.

Пазнаёміцца з навінкай мажліва ў гарадскіх бібліятэках

Кніга пабачыла свет у канцы  2010 года. ( выдавецтве БДУ, Мінск).  Манаграфія стала трэццяй па ліку працай Ігара Пушкіна , прысвечанай  даследванню грамадска-палітычнага  і культурнага   жыцця  прадстаўнікоў розных народаў на Беларусі.

Раней былі:

1. «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст.» (Магілёў, 2004).

2. «Нацыянальныя супольнасці Беларусі: грамадска-палітычная і культурна-асветніцкая дзейнасць (1990-2005 гг.)» (Магілёў, 2007).

Серыя з трох манаграфій з’яўляецца першым грунтоўным даследванням гэтай тэмы беларускім навукоўцам.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Даведка:

 

Магілёўскі гісторык Ігар Пушкін, архіўнае фота

Магілёўскі гісторык Ігар Пушкін, архіўнае фота

Ігар Пушкін (нарадзіўся 22.05.1964 у Оршы) – гісторык, краязнаўца. Жыве і працуе ў Магілёве.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафэдры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта харчавання.

Адзін са стваральнікаў і першы дырэктар Музея гісторыі Магілёва (1992-2001 гады).

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту, аспірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (1999).

У Інстытуце гісторыі ў 2002 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці 1920-я гг.».

Аўтар 4 манаграфій, 2 курсаў лекцый, а таксама,  больш за 220 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі, Чэхіі. Суаўтар 7 кніг па гісторыі Магілёва.