Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня ведаў

У Магілёве з нагоды 1 верасня распрацаваная праграма святочных мерапрымстваў, якія пройдуць на розных гарадскіх пляцоўках.

Перад тым як сесці за падручнікі, надыход вучэбнага году варта адсвяткаваць. Дзе і як можна зрабіць гэта ў Магілёве – глядзіце у праграме святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня ведаў.

Праграма святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня ведаў у Магілёве

27 жніўня (субота)

 

10:00-16:00 –  пляцоўка перад дыягнастычным цэнтрам з забаўляльнай праграмай «Прывітанне, школа»: Магілёўцам падораць свята вакальны ансамбль «Талісман», дзіцячая шоў-група «Тып-топ», тэатр-студыя «Радуга». Таксама адбудзецца паказ школьнай формы беларускіх вытворцаў ад мадэляў студыі «Fashion» Дома дзіцячай і юнацкай творчасці «Эверэст».

29 жніўня (панядзелак)

 

10:00-16:00 – на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра ўсе жадаючыя могуць наведаць пашыраны школьны кірмаш.

1 верасня ( чацвер)

 

12:00 – сквер 40-годдзя Перамогі: «Падарожжа ў краіну ведаў». Прысутныя пабачаць выставу вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і рамеснага мастацтва.

 

12:00 – урачыстае адкрыццё школы №45, мікрараён «Спадарожнік» (руск. «Спутник»).

13:00 – 17:00 – на набярэжнай Дубравенкі (насупраць гатэля «Магілёў») будзе святочная пляцоўка «Школа, віват!» Праграма даволі разнастайная: канцэрт, гульні, выстава дзіцячай творчасці,конкурсы, дэманстрацыйныя пляцоўкі МНС (руск. МЧС), ДАІ, УУС (руск. УВД) Магаблвыканкама, спартовых школ і яшчэ шмат цікавага.

15:00 – у ДК ПУП «Метіз» ГА «БелОГ» – забаўляльная праграма  «Першы раз – у першы клас».

______________________________________________________________________________________________

Карысныя спасылкі:

Як адсвяткаваць 1 верасня. Падказкі бацькам