У Лядовым палацы пройдзе ярмарка-выстава «Магілёўскі кірмаш»

З 4 па 7 красавіка ў Магілёве пройдзе выстава-ярмарка «Магілёўскі кірмаш». На ёй можна будзе набыць тавары па цэнах вытворцаў.

Гэтая ярмарка – пятая юбілейная рэспубліканская і універсальная. Уваход туды свабодны. Акрамя продажу тавараў будуць праходзіць розыгрышы, дэгустацыі і іншае.

Час працы і адрас правядзення

4, 5, 6 красавіка (серада-пятніца): 10:00 – 19:00;

7 красавіка (субота): 10:00 – 16:00.

Лядовы палац, вуліца Гагарына, 1.

Што будзе прадавацца на «Магілёўскім кірмашы»:

• Вопратка і абутак вядучых беларускіх вытворцаў

• Тавары і цацкі для дзяцей

• Высадкі (руск. саженцы) пладовых дрэваў і ягадных кустоў

• Прадукты харчавання і шмат іншага

Тэлефоны для даведак: 27-35-92, 8 (029) 698-49-98.