Восенню у Магілёве з’явіцца новае месца для адпачынку – Этна-хутар

На тэрыторыю хутара патрапіць зможа кожны і бясплатна.

Этна-хутар месціцца па праваму боку мінскага шасэ насупраць мікрараёну «Спутнік» (прыпынак «Зялёны гай»).

Амаль гатовы этнаграфічны комплекс размясціўся на месцы былога сметніка зеленбуда.

Зараз гэта пляцоўка займае 2 гектары зямлі недалёка ад Пячэрскага лесапарку. Комплекс будаваўся 6-7 гадоў.

Што ёсць на тэрыторыі хутара

Хутар уяўляе сабой 5 падворкаў (сялянскіх хат разам з шэрагам гаспадарчых пабудоў). Дамы прывезены сюды з розных вёсак магілёўшчыны.

Многім будынкам больш за 100 год. Аўтэнтычныя і рэчы, якія напаўняюць хаты: мэбля, тэкстыль, фотаздымкі, прадметы побыту.

Не толькі знешняя аўтэнтычнасць, але і сэнсавае напаўненне

Гастапад хутару, Сяргей Хмяльніцкі: «Людзі павінны выносіць адсюль добрыяі эмоцыі»

Гастапад хутару, Сяргей Хмяльніцкі: «Людзі павінны выносіць адсюль добрыяі эмоцыі»

Акрамя вонкавага выгляду плануецца аднавіць і жыццёвы лад вёскі 19 стагоддзя: засеяць жытам кавалак зямлі, гатаваць традыцыйную ежу, паказаць працу рамеснікаў, у кожнага з каторых тут будзе свая майстэрня.

Між іншага, да каваля, бондара, бортніка ці ганчара можна будзе прыходзіць вучыцца.

Што яшчэ ёсць на хутары

Ёсць тут і невялічкая царква, ужо атрымана блаславенне на тое, каб вянчацца ды хрысціць у ёй дзетак.

Можна будзе і проста адпачываць. Дарэчы, на карысць гэтаму – і прырода: шматлікія дрэвы і кусты, што ёсць на тэрыторыі засталіся некранутымі.

Няма тут і асфальта з бетонам. Паўсюль гняздуюцца птушкі, ёсць і шмат вавёрак.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Як гэта будзе працаваць, хто і як зможа наведаць хутар

Комплекс можа стаць пляцоўкай для розных праектаў

Комплекс можа стаць пляцоўкай для розных праектаў

Комплекс запрацуе восенню. Яго тэрыторыя не агароджана і патрапіць сюды, у прынцыпе, можа кожны і бясплатна.

За грошы – паслугі, якія патрабуюць дадатковых выдаткаў: арганізацыя мерапрыемстваў, ці, напрыклад, арэнда ровараў.

Гэтае месца можа быць і пляцоўкай для самых незвычайных праектаў, – кажа гаспадар хутара, прадпрымальнік, Сяргей Хмяльніцкі.

– Галоўнае, каб праект быў цікавы. Тым больш, я рэальна бачыў, як гэта працуе ў Прыбалтыцы, Швецыі ці Грузіі. У нас таксама ёсць штосьці падобнае. Напрыклад, музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Але, нам адмыслова не хочацца ператвараць наш этнахутар у музей, важна каб тут гаспадарыў чалавек, віравала жыццё, інакш – гэта не мае сэнсу.

«Гэта можа быць такім месцам, якое дазволіць спыніцца і задумацца»

У кожнага з нас павінны быць выбар. Чым ён шырэйшы – тым лепей.- гаворыць Сяргей Хмяльніцкі:

– Мы даводзім сабе, што ў хуткае стагоддзе мы абавязкова мусім жыць у шалёным тэмпе. Пры гэтым забываемся на важныя рэчы: бацькі, дзеці, добрыя эмоцыі. У традыцыйным грамадстве гэтаму было месца. Мне хочацца, каб чалавек, які наведае гэты комплекс адчуў іншы рытм жыцця і мыслення. Падумаў пра рэчы, на роздумы аб якіх яму ў штодзённасці проста не хапае часу. А потым параўнаў і вырашыў: ці патрэбны яны яму? А можа ён і сапраўды штодзень губляе нешта для сябе вельмі важнае?..

Кожнаму з рамёству на хутары можна будзе ячшэ і навучыцца ў майстроў

Кожнаму з рамёству на хутары можна будзе ячшэ і навучыцца ў майстроў

На тэрыторыі комплекса будзе дзейнічаць царква

На тэрыторыі комплекса будзе дзейнічаць царква