Адразу дзве кнігі для аматараў гісторыі Магілёва прэзентуюць у кастрычніку

З новымі кніжнымі выданнямі можна пазнаёміцца ў абласной бібліятэцы імя Леніна і ў тэхнапарку «Магілёў».

Урокі Магдэбургскага права магілёўцам дадуць Ігар Пушкін і Алесь Агееў

У тэхнапарку «Магілёў» 28 кастрычніка ў 11:00 вядомыя гісторыкі прэзентуюць кнігу «Магдэбургскае права на Магілёўшчыне: Учора. Сёння. Заўтра».

Выданне ўяўляе сабой збор матэрыялаў па гісторыі і рэгіянальных асаблівасцях Магдэбургскага права гарадоў Магілёўшчыны.     

Па меркаванню аўтараў, пытанні самакіравання і фарміравання грамадзянскай супольнасці сёння вельмі актуальныя, а традыцыі, якімі багатая наша гісторыя, могуць паскорыць многія важныя працэсы сённяшняга грамадства.

Тэхнапарк «Магілёў» знаходзіцца па адрасе: вуліца Ленінская, 63.  

 

Яшчэ адну кнігу прэзентуюць у абласной бібліятэцы

Выданне «Магілёўскі губернатар Аляксандр Дамбавецкі і яго час» прэзентуюць магілёўцам 30

Аляксандр Дамбавецкі быў магілёўскім губернатарам з 1872 па 1893 год

Аляксандр Дамбавецкі быў магілёўскім губернатарам з 1872 па 1893 год

кастрычніка ў 15:00 у абласной бібліятэцы імя Леніна.

Аўтар выдання – магілёўскі краязнаўца, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Магілёўскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства Барыс Сідарэнка.

Кніга, прысвечаная Магілёўскаму губернатару Аляксандру Дамбавецкаму, закранае розныя сферы жыцця гэтага выбітнага чалавека. Чытач даведаецца пра Дамбавецкага – краязнаўцу і грамадскага дзеяча, аўтара выбітнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах».

Абласная бібліятэка імя Леніна знаходзіцца па адрасе: вуліца Крыленка,8.

Тэлефоны для даведак: (0222) 25-07-58, (0222) 31-10-18.