«Могилёв» можа займець новую назву – «Магилёу»?..

Згодна новаму законапраэкту «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў», Магілёў па-руску можа загучаць па-іншаму.

У Беларусі прыняты закон «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў».

Ён быў падтрыманы палатай прадстаўнікоў 14 кастрычніка, падпісаны кіраўніком дзяржавы 22 лістапада, а цяпер апублікаваны на партале pravo.by, піша nn.by.

Дакумент вызначае працэдуру перайменавання геаграфічных аб’ектаў, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у гэтай сферы, а таксама моўнае пытанне.

 

Нашы дзве мовы і новы закон

Артыкул 17 новага законапраэкта: «У Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой сродкам транслітэрацыі перадаюцца на рускую мову».

Транслітэрацыя —перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой.

Такім чынам, назва нашага гораду – Магілёў, калі пройдзе транслітэрацыю, на рускай мове можа загучаць як «Магилёу»?..

Адказны за фарміраванне правілаў перадачы найменаванняў з мовы на мову – камітэт па дзяржаўнай маёмасці. Хутка камітэт павінен патлумачыць nn.by, якая накіравала свае пытанні ў камітэт – як менавіта будзе адбывацца транслітэрацыя…

 

Моўныя правілы былога закону

Раней у Беларусі назвы населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, рэк і г.д. выконваліся на рускай ці беларускай мовах – так дазваляў закон.

 

Грамадзяне могуць прымаць сваё рашэнне

Новы законапраэкт прадугледжвае, што геаграфічныя назвы могуць быць змененыя ці прапанаваныя ў тым ліку па ініцыятыве жыхароў Беларусі.

Для гэтага грамадзянам трэба ўчыніць мясцовы рэферэндум і прыняць на ім адпаведнае рашэнне. Да якога ўлады павінны прыслухоўвацца.