Як будзе выглядаць Магілёў

Што будаваць на тэатральнай плошчы: касцёл, які быў разбураны ці новы офісны будынак?..

Грамадскасць спрабуе знайсці адказ на гэтае пытанне. Магілёўская суполка Таварыства Беларускай Мовы выступае за аднаўленне разбуранага ўжо ў мірны час помніка архітэктуры – касцёла Святога Ксаверыя.

У сваю чаргу прадпрыемства «Сервалюкс» ледзь не пачало будаўніцтва на гэтым месцы офіснага будынку.

У магілёўскім гарвыканкаме да 10-га снежня праводзіцца грамадскае абмеркаванне пытання.

 

 

Аднавіць разбураны касцёл ці пабудаваць офісны будынак?..

 

 

Абмеркаванне пытання

У Магілёве 30 лістапада 2010 года у зале паседжанняў гарвыканкама адбылося грамадскае абмеркаванне ініцыятывы СЗАТ «Сервалюкс» па ўзвядзенні адміністрацыйнага будынка ў гістарычнай частцы Магілёва на месцы разбуранага ў пасляваенны час касцёла Святога Ксаверыя.

З 29 лістапада па 10 снежня у будынку Магілёўскага гарадскога выканкама выстаўленыя для азнаямлення матэрыялы горадабудаўнічага праекта.

У Магілёве 8 снежня на сустрэчу з грамадскасцю прыязджаў кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Беларусі Антон Астаповіч. Ён зазначыў, што на месцы гістарычнага будынку ўзвядзенне офісу было б парушэннем закону.

Для таго каб вырашыць пытанне, месца трэба даследваць архіёлагам, а пясля ўжо вырашаць – ці магчыма зараз будаваць там касцёл.

 

Касцёл Святога Ксаверыя

 

Касцёл Святога Ксаверыя знаходзіўся на пляцоўцы паміж будынкам Філармоніі і этнаграфічным музеям – насупраць драмтэатра.

Касцёл Святога Францыска Ксаверыя быў знесены ў 1950-я гады.