Замест касцёла – офісны будынак

Аднаўленне касцёла насупраць тэатра ў Магілёве зараз немагчымае, лічаць у Міністэрстве культуры.

Міністэрства культуры адказала на зварот магілёўскага ТБМ.

Магілёўская суполка таварыства беларускай мовы ўжо некалькі месяцаў змагаецца за тое, каб у Магілёве быў адноўлены касцёл Св. Ксаверыя, на гістарычным месцы якога запланавалі пабудову офіснага будынка.

Міністэрства лічыць магчымым будову офісу ў гістарычным цэнтры Магілёва.

А аднавіць архітэктурны ансамбль іезуіцкага касцёла на месцы яго былога знаходжання лічыць на сёння немагчымым.

 

Нагадаем

Насупраць магілёўскага тэатра на пляцоўцы каля цяперашняй філармоніі недзяржаўная фірма спаланавала пабудаваць офісны будынак.

Прыхільнікі аднаўлення і захавання гістарычнай спадчыны лічаць, што на дадзеным месцы неабходна адбудаваць іезуіцкі касцёл Святога Ксаверыя, падмуркі якога захаваліся.

Пытанне нават выносілася на грамадскае абмеркаванне.

 

Магілёўскае ТБМ выступае за аднаўленне разбуранага ўжо ў мірны час помніка архітэктуры – касцёла Св. Ксаверыя.