Магілёў святкуе гадавіну Магдэбургскае права

Згодна Магдэбургскаму праву, якое Магілёў атрымаў 434 гады таму, магілёўцы маглі самайстойна вырашаць свой лёс амаль два стагодзя.

Атрыманне Магилёвам Магдэбургскага права

28 студзеня 1577 года Магілёў атрымаў права на самакіраванне – поўнае Магдэбургскае права, якое падараваў яму літоўскі кароль Стэфан Баторый. Па Магдэбургскаму праву большая частка жыхароў вызвалялася ад улады стараст і замкавага прысуду. Каралеўская ўлада распаўсюджвалася з таго часу толькі на Магілёўскі замак з воласцю. Насельніцтва горада атрымала магчымасць выбіраць гарадское самакіраванне: бургамістраў, саветнікаў і прысяжных.

З атрыманнем самакіравання гараджане былі вызвалены ад пастояў; скарачалася падводная павіннасць, былі паменьшаны падаткі. Магілёў атрымаў права штогодна наладжваць два кірмашы. Купцы маглі бязпошлінна гандляваць у межах 200 км ад горада. Магілёву дазволілі пабудаваць Ратушу і адчыніць вучэльню, яму быў пажалаван герб: у блакітным полі «вежа мураваная высокавыведзеная». Пячаткай з падобным адлюстраваннем і надпісам «Пячатка месца Магілёўскага» завяраліся дакументы ў канцэлярыі і магістраце. Ставілася пячатка з вежай таксама на вырабах мясцовых рамеснікаў, з’яўлялася сваеасабовым знакам якасці. Магдэбургскае права спрыяла эканамічнаму росту горада.

 

Што такое Магдэбургскае права?

Магдэбургскае права – (па-нямецку: Magdeburger Recht), а таксама Майдэборскае права – адна з найбольш вядомых сістэмаў гарадскога права. Магдэбургскае права склалася ў XIII ст. у нямецкім мястэчку Магдэбург як феадальнае права, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё і саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў, што адпавядала ролі гарадоў як цэнтраў вытворчасці і грашова-таварнага абмену.

Жыхары гарадоў, якія атрымалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцяў, ад суду і ўлады ваяводаў, старастаў і іншых дзяржаўных службоўцаў. У прыватнаўладальніцкіх местах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рысаў прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў месце ствараўся выбарны орган самакіравання – магістрат. З уводзінамі Магдэбургскага права скасоўвалася дзеянне мясцовага права, аднак дазвалялася ўжыванне мясцовых звычаяў, калі нормы, неабходныя для рашэння спрэчкі, не былі прадугледжаныя Магдэбурсгкім правам.

Магдэбурскае права было перанятае многімі гарадамі Усходняй Нямеччыны, Усходняй Прусіі, Сылезіі, Чэхіі, Вугоршчыны, Польшчы.

 

Магдэбургскае права ў Беларусі

Кароль Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Стэфан Баторый

Кароль Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Стэфан Баторый

3 XIV ст. Магдэбургскае права было пашыранае на гарады Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з прывілеем на магдэбургскае права ў месце ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў.

Атрыманне горадам магдэбурскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў – нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у горадзе ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазні і г.д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Так, мяшчане Вільні, Полацку і некаторых іншых гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад мыта на тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага.

гарадская пячатка з выявай герба Магілёва

гарадская пячатка з выявай герба Магілёва

Гарады з магдэбургскім правам – Менск, Полацак, Магілёў, адрозна ад звычайных гарадоў, мелі права двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, ад чаго горад меў значную выгаду.

 

Гістарычны падмурак

Гісторыя Магілёўскай магдэбурыі трагічная і гераічная. У 1654 годзе падчас вайны з Маскоўскім княствам магілёўцы добраахвотна здалі горад маскоўцам. За здраду дзяржаве кароль Вячаслаў Жыгімонт Ваза пазбавіў Магілёў прывілея на самакіраванне. Першага лютага 1661 года магілёўцы ўзняліся супраць маскоўцаў. Яны вынішчылі акупацыйную залогу і перайшлі на бок Рэчы Паспалітай. У горадзе аднавілася Магдэбургскае права, ён атрымаў новы герб, які па сёння застаецца афіцыйных гербам Магілёва.

 

Магілёў у часы самакіравання

Калі параўноўваць з еўрапейскімі гарадамі, то Магілёў, безумоўна, не самы вялікі горад. А калі параўноўваць з беларускімі, то можна канкрэтна сказаць, што ён стаў на пачатку 17-га стагоддзя найвялікшым горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля Лівонскай вайны, калі быў разрабаваны й фактычна знішчаны Полацк, і пасля пераходу Смаленску ў склад Расіі, Магілёў прыняў на сябе функцыі ўсходняга «фарпосту». Менавіта перш-наперш у гандлі. Да спалення расійскімі войскамі падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе ён быў найбуйнейшым горадам. Па колькасці цахоў, напрыклад, у 2-2,5 разы пераўзыходзіў Мінск на той момант.