Апытанне: Што магілёўцы купляюць беларускае, а што прывозяць з-за мяжы?

Gorad.by распрануў гараджан і даведаўся, якія рэчы беларускай вытворчасці яны носяць.

Маладыя магілёўцы носяць вопратку з інтэрнэт-крам, але абутак набываюць беларускі, а вось сталыя людзі аддаюць перавагу рэчам “Зробленым ў Беларусі”.

На вуліцы Леніскай у Магілёве людзі бягуць па сваіх справах. Пытаемся ў мінакоў: “А што вы носіце беларускага?”. Адзін задумваецца і са шкрыжатам узгадвае адзіную ў сваем гардэробе маечку ад “Світанка”, іншы адразу дэманструе красоўкі ці туфлі ад “Belwest”, а нехта іранічна пытае: “А што так заўважна?”

  • Іна карыстаецца беларускай памадай, крэмам для рук і твару, таксама носіць ніжнюю бялізну ад беларускіх вытворцаў. Апошнюю пакупку за мяжой — партфель для нэтбука, жанчына зрабіла ў інтэрнэт-краме.Іна карыстаецца беларускай памадай, крэмам для рук і твару, таксама носіць ніжнюю бялізну ад беларускіх вытворцаў. Апошнюю пакупку за мяжой — партфель для нэтбука, жанчына зрабіла ў інтэрнэт-краме.
  • У сям’і расіяніна Дзмітрыя аддаюць перавагу беларускай верхняй вопратцы і абутку. На сыне Іване кофта і камізэлька зробленыя ў Беларусі.  У апошняй вандроўцы ў Турцыю Дзмітрый набыў сабе куртку.У сям’і расіяніна Дзмітрыя аддаюць перавагу беларускай верхняй вопратцы і абутку. На сыне Іване кофта і камізэлька зробленыя ў Беларусі. У апошняй вандроўцы ў Турцыю Дзмітрый набыў сабе куртку.
  • Міхаіл сочыць за часам па гадзінніку “Луч” і запэўнівае, што ён паказвае так сама, як гадзіннік Мясніковіча. З апошняй паездкі магілёвец прывёз магнітык з Амстэрдаму.Міхаіл сочыць за часам па гадзінніку “Луч” і запэўнівае, што ён паказвае так сама, як гадзіннік Мясніковіча. З апошняй паездкі магілёвец прывёз магнітык з Амстэрдаму.
  • А ў 2008 годзе набыў спартовыя трусы за мяжой. Яны праслужылі 5 год і захавалі добры выгляд. А беларускія аднасіў літаральна год. За мяжой спартовыя трусы каштавалі каля 3 еўра, а ў Беларусі — каля 30 еўра.А ў 2008 годзе набыў спартовыя трусы за мяжой. Яны праслужылі 5 год і захавалі добры выгляд. А беларускія аднасіў літаральна год. За мяжой спартовыя трусы каштавалі каля 3 еўра, а ў Беларусі — каля 30 еўра.
  • Ліцэісткі Анастасія і Любоў носяць беларусскія  дзелавыя касцюмы. З Украіны, дзе адпачывалі летам, прывезлі сабе вопратку.Ліцэісткі Анастасія і Любоў носяць беларусскія дзелавыя касцюмы. З Украіны, дзе адпачывалі летам, прывезлі сабе вопратку.
  • Сяргей з беларускага носіць толькі абутак. Апошні раз быў у Расіі і адтуль сабе прывёз ноутбук.Сяргей з беларускага носіць толькі абутак. Апошні раз быў у Расіі і адтуль сабе прывёз ноутбук.
  • Курсанты кадэтскага вучылішча Аркадзь і Уладзіслаў штодня носяць форму, якая пашыта на беларускім прадпрыемстве, а таксама абутак. Аркадый апошні раз у Германіі набыў куртку.Курсанты кадэтскага вучылішча Аркадзь і Уладзіслаў штодня носяць форму, якая пашыта на беларускім прадпрыемстве, а таксама абутак. Аркадый апошні раз у Германіі набыў куртку.
  • Аляксандр і Ларыса апранаюцца практычна ва ўсё беларускае. Якасць вопраткі задавальняе, а вось кошт – не заўсёды. Асабліва на верхнюю вопратку, адзначае Ларыса. За мяжой муж і жонка не былі, і не цягне.Аляксандр і Ларыса апранаюцца практычна ва ўсё беларускае. Якасць вопраткі задавальняе, а вось кошт – не заўсёды. Асабліва на верхнюю вопратку, адзначае Ларыса. За мяжой муж і жонка не былі, і не цягне.
  • Магілёўцы Сяргей і Крысціна з беларускага носяць толькі ніжнюю бялізну. Пакупкі за мяжой робяць у інтэрнэт крамах, апошнія з іх – футболка за 10 долараў і кеды за 60 долараў.Магілёўцы Сяргей і Крысціна з беларускага носяць толькі ніжнюю бялізну. Пакупкі за мяжой робяць у інтэрнэт крамах, апошнія з іх – футболка за 10 долараў і кеды за 60 долараў.