Магілёўскі гарніст чакае, якое імя дадуць яму гараджане

Сярод прапанаваных магіляўчанамі варыянтаў імя для меднага хлопчыка на Ратушы – Канстанцін, Магіслаў і Слава.

З ранку ў Дзень горада, 28 чэрвеня, амаль двухметровы медны хлопчык-гарніст першы раз выканаў з Ратушы сваю ўнікальную фанфару. Цяпер штодзённа ў 12:00 ён будзе выязжаць на гаўбец Ратушы, паварочвацца прыкладна на 90 градусаў, падымаць левую руку і граць для гараджан фанфару, якая доўжыцца 1 хвіліну 10 секунд.

Фота: mogilevnews.by

Фота: mogilevnews.by

Над магілёўскім гарністам папрацавалі майстар Генадзь Галоўчык і скульптар Андрэй Вараб’ёў.

 

Магілёўцы ўжо даслалі каля 40 варыянтаў імёнаў

Імя па бацьку ў хлопчыка ўжо ёсць. У музеі яго клічуць Генадзьевічам, бо менавіта Генадзь Галоўчык, майстар гадзіннікавых спраў Музея гісторыі Магілёва, прапанаваў зрабіць гарніста і распрацаваў яго інжынерную частку. А вось як будуць зваць магілёўскага гарніста, прапануюць вызначыць магіляўчанам. Зараз ужо на пошту музея гараджане даслалі каля 40 варыянтаў.

– Ёсць абгрунтаваныя варыянты імёнаў, напрыклад, Канстанцін. Корань у гэтага імя – канстанта, а гэта сімвалізуе вечнасць. Скульптар Андрэй Вараб’ёў, які працаваў над вобразам гарніста, прапанаваў назваць хлопчыка Магіслаў – чалавек, які славіць Магілёў. Ёсць жартаўлівыя варыянты. У сувязі з магчымым пераймаваннем Савецкай плошчы ў плошчу Славы, магіляўчане прапануюць назваць гарніста Славам, – распавядае gorad.by дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Варыянты імёнаў будуць прымацца яшчэ каля месяца

У конкурсе на імя для гарніста пераможа той, хто зможа найлепш перадаць вобраз маладзенькага трубача і дух горада эпохі Магдэбургскага права. Вітаецца тлумачэнне выбару імя. Прыняць удзел можа кожны. Свае варыянты можна дасылаць па электроннай пошце ratusha.mogilev@gmail.com.

Фота: tut.by

Фота: tut.by

Якія асаблівасці і гісторыю мае магілёўскі гарніст, распавёў скульптар Андрэй Вараб’ёў