Магілёў будзе размаўляць з намі кожную суботу

Па суботах без пяці дванаццаць з ратушы будзе гучаць магілёўская фанфара – горад вяртае свае традыцыі.

Кожную суботу ў 11:55 гарніст будзе выходзіць на гаўбец ратушы і выконваць фанфару.

Доўжыцца «голас горада» будзе каля 2-х хвілін – і так напрыканцы кожнага тыдню напрацягу вясны, лета і восені.

Як распавяла gorad.by намеснік старшыні аддзела культуры гарвыканкаму Ірына Жаббарава, гэткі сігнал будзе сімвалічна абвяшчаць аб тым, «што ў нас у горадзе ўсё спакойна, шчасна, гаражане могуць спаць спакойна».

ФАНФАРА – музычны выраз ці сігнал урачыстага характару, падаваемы трубой і абвяшчаючы аб пачатку свята.

Калі фанфара абіралася

Абраная фанфара стане своеасаблівым сімвалам, а падзея - вяртаннем старадаўняй традыцыі

Абраная фанфара стане своеасаблівым сімвалам, а падзея – вяртаннем старадаўняй традыцыі

Як паведаміла gorad.by намеснік старшыні аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкаму Ірына Жаббарава, фанфара была абраная ў межах міжнароднага фесцівалю «Залаты шлягер» у мінулым годзе, калі і быў праведзены конкурс на лепшую фанфару горада Магілёва:

– У конкурсе маглі прыняць удзел усе жадаючыя. Была адзіная ўмова – павінны быць элементы гімна горада Магілёва. У выніку фанфара выкладчыка музыкальнага каледжа Генадзя Багамолава выйграла.

 

 

 

 

Акцыя як аднаўленне традыцыі

Невялікі канцэрт 2 красавіка каля магілёўскай ратушы

Невялікі канцэрт 2 красавіка каля магілёўскай ратушы

У Магілёве 2 красавіка прайшла акцыя, прымеркаваная да аднаўлення традыцыі, калі па выходных на ратушы гучыцьць фанфара – голас горада. А таксама мерапрыемства мела адзначыць 15-цігоддзе яднання народаў Расіі і Беларусі.

У гэтую суботу ў межах акцыі на пляцоўцы перад магілёўскай гарадской ратушай выступілі наступныя калектывы: вакальны ансамбль «Флёр де Лиз», вакальны ансамбль «Талісман» і духавы аркестр – гарадскога дому культуры, а таксама вакальны калектыў «Імперыя» дзіцячай школы мастацтваў з Тулы.