Магілёўская фанфара адгучала 9 красавіка

Паглядзець як гэта было і пачуць «голас горада» прапануем у нашым матэрыяле.

Як стала вядома gorad.by тыдзень таму – традыцыя штотыднёва выконваць фанфару з гарадской ратушы вярнулася. Дарэчы, фанфара 9 красавіка выконвалася пад фанаграму.

Нагадаем, фанфара павінна гучаць кожную суботу (вясной, летам і восенню) у 11:55. Менавіта ў гэты час на гаўбец ратушы выходзіць гарніст. Працягласць дзеі – каля 2-х хвілін.

Магілёўская фанфара была абраная ў межах міжнароднага фесцівалю «Залаты шлягер» у мінулым годзе, у конкурсе маглі прыняць удзел усе жадаючыя. Была адзіная ўмова – павінны быць элементы гімна горада Магілёва. У выніку перамагла фанфара выкладчыка музыкальнага каледжа Генадзя Багамолава.

Голас горада 9 красавіка паслухаў gorad.by: