У Магілёве пройдзе бясплатная экскурсія па гістарычным цэнтры

Яна адбудзецца 18 красавіка у рамках штогадовага Фэста экскурсаводаў.

Пачнецца бясплатная экскурсія ў суботу, 18 красавіка ў 17:00.

Месца сустрэчы – Замкавая гара (Парк Горкага).

Працягласць меапрыемства – каля 2-х гадзен. Экскурсавод – Алег Дзьякоў.

Маршрут:

Замкавая гара – Гандлёвая плошча – Дубровенская брама – Касцёл Ксаверыя – Багаяўленскі манастыр – Спаскі манастыр – Ратуша – Школішча – Касцёл Святога Антонія – Пакроўскі пасад.