Прыбіралі смецце – знайшлі ваенны карабель

Вадалазы чысцілі дно возера Нарач ад смецця, а знайшлі патанулы карабель часоў Першай сусветнай вайны.

Негледзячы на тое, што дасюль звестак аб бітвах расійскага флота на Нарачы не было, выяўленае судна, як мяркуецца, з’яўляецца баявым караблём, – паведамляе telegraf.by са спасылкай на Белтэрерадыёкампанію.

Вадалазы зробяць падводны музей

Вадалазы-аматары з дайвінг-клуба «Марскі пегас» знялі патанулае судна на фотакамеру. Карабель – даўжынёй дзесяць метраў і шырынёй у два метры ляжыць кілем дагары. Дайверы сцвярджаюць, што судна падыходзіць пад апісанне баявога катэра.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Зараз вадалазы спрабуюць высветліць назву судна, каб даведацца яго гісторыю. Таксама аматары глыбіні жадаюць забрацца ўнутр карабля, а пасля зрабіць у ім падводны музей.

Загадкавае судна

Мядзельскі краяўзнаўца Генадзь Малышаў знайшоў звесткі аб тым, што імперскі флот усё ж дзейнічаў на Нарачы. Але гісторыю гібелі судна называе загадкавай.

У 1916 годзе тут адбылася Нарачанская бітва, а лінія фронту праходзіла якраз па берагах возера. Калі карабель патануў падчас тых падзей, то ён ляжыць на дне Нарачы ўжо 95 год.