У Беларусі пройдзе конкурс на лепшы прыклад аховы помнікаў

Конкурс павінен адбыцца ў гэтым годзе па ініцыятыве Міністэрства культуры. Яго мэта – развіццё турызма.

Тры пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі. Таксама мінкультуры адзначыць арганізацыю, якая ўнесла значны ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці, – паведамляе БЕЛТА.

Турызм развіваецца, але паступова

Разам з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры і Міністэрства спорта і турызма надаюць ўвагу развіццю прыдарожнай інфраструктуры каля іх.

Штогод з дзяржбюджэта выдзяляюцца грошы, якія ідуць на рэстаўрацыю гістарычных каштоўнасцяў. Напрыклад, на ўзнаўленне шэрагу архітэктурных помнікаў у 2006-2010 гадах было выдаткавана больш за 500 мільярдаў беларускіх рублёў.

Што плануюць зрабіць

На правядзенне рэстаўрацыйных работ у бягучым годзе з бюджэта выдаткавана 161,3 мільярды беларускіх рублёў. З іх 12,6 мільярды накіраваныя на аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны камунальнай уласнасці.

У гэтым годзе плануецца завяршэнне рэстаўрацыйных работ у Косаўскім палацы (Брэсцкая вобласць), вёсцы Жылічы (Магілёўская вобласць), сядзібна-паркавым ансамблі ў Нясвіжы (Мінская вобласць).

На праект Замкі Беларусі”, які намечаны на 2011-2018 гады і ахопіць 38 аб’ектаў, плануецца выдаткаваць 318 мільярдаў рублёў. Таксама на правядзенне рэстаўрацыйных работ збіраюцца прыцягваць і пазабюджэтныя сродкі.

Гістарычныя аб’екты прыносяць прыбытак

Міністр культуры Павел Латушка адзначае, што адноўленыя помнікі архітэктуры выклікаюць вялікую цікаўнасць турыстаў. Колькасць наведнікаў, па яго словах, павялічваецца з кожным годам, і дзякуючы гэтаму прыбытак ад прададзеных білетаў і экскурсій вырас у некалькі разоў.