Серада 17 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  у палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду  17 жніўня.

Тытунёвыя фірмы судзяцца з уладамі

Пяць тытунёвых кампаній падалі ў суд на ўлады ЗША ў сувязі з новымі правіламі, якія абавязваюць іх размяшчаць на цыгарэтных пачках шакуючыя выявы наступстваў палення. Яны мяркуюць, што іх прымушаюць удзельнічаць ва ўрадавай антытытунёвай кампаніі насуперак канстытуцыі.

Джэймса Мёрдака выклікаюць ў парламент

Сыну магната Руперта Мёрдака Джэймсу, хутчэй за ўсё, зноў прыйдзецца даць паказанні ў брытанскім парламенце ў сувязі з тым, што ў дэпутатаў з’явіліся новыя дадзеныя пра скандал вакол праслухоўвання тэлефонаў.

Вучэнні ў Паўднёвай Карэі

У Сеўле пачаліся антытэрарыстычныя вучэнні, у якіх прымаюць удзел жыхары горада, паліцыя, а таксама карэйскія і амерыканскія вайскоўцы. Паўночная Карэя лічыць гэтыя вучэнні правакацыяй і пагражае ў адказ на іх павялічыць свой ядзерны арсенал.

Атручванні ў Тайландзе

Урад Тайланда заявіў пра новыя меры для прадухілення атручванняў турыстаў. У зімку тут загінула 5 турыстаў, верагодна, ад празмернага выкарыстання ў гасцініцы сродку ад блашчыц (рус. – клопов).

Печыва ў гонар пантыфіка

У адной з Мадрыдскіх булачных пачалі выраб печыва з выявай таты Рымскага. Такім чынам булачная вырашыла адзначыць візіт пантыфіка ў Гішпанію.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC