Пятніца 19 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба  ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  у палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцу  19 жніўня.

Напад баявікоў у Кабуле

Група ўзброеных баявікоў уварвалася ў комплекс будынкаў Брытанскай Рады ў сталіцы Афганістана. Каля будынка прагрымелі два выбухі. Паведамляецца, што па меншай меры загінулі 12 чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні.

Выбух у мячэці Пакістана

Па меншай меры 30 чалавек загінулі і 70 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў мячэці на паўночным захадзе Пакістана. У момант выбуху ў будынку знаходзіліся каля 300 прадстаўнікоў суніцкай абшчыны.

Новы абвал на біржах у Азіі і Еўропе

Індэксы азіяцкай і еўрапейскай біржаў  у пятніцу зноў папаўзлі ўніз, пасля не вельмі аптымістычных дадзеных амерыканскай статыстыкі. Зніжэнне працягваецца ўвесь тыдзень. Фундатары (руск. инвесторы) асцерагаюцца, што рост сусветнай  эканомікі замарудзіцца больш чым чакалася.

У Расіі успамінаюць путч 1991 года

Ў Расіі ўспамінаюць падзеі 19 жніўня 1991 года. У той дзень чальцы ДКНП (руск. ГКЧП) спрабавалі адхіліць ад улады прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова.  Успамінаючы тыя дні, Гарбачоў заявіў, што краіна пазбегла грамадзянскай вайны. Лідар расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў адзначыў, што Гарбачоў здрадзіў,  разваліўшы вялікую дзяржаву.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC