Панядзелак 22 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба  ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  у палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак  22 жніўня.

Лівійскія паўстанцы займаюць Трыпалі

Лівійскія паўстанцы, не сустрэўшы пры ўваходзе ў горад сур’ёзны супраціў  прыхільнікаў палкоўніка Кадафі, заяўляюць, што кантралююць большасць раёнаў у сталіцы краіны –  Трыпалі. Пра лёс самога лівійскага лідара дакладных дадзеных пакуль няма.

Сусветныя кошты на нафту ідуць уніз

Сусветныя кошты на нафту пайшлі ўніз, у сувязі з весткай пра дасягненне  паўстанцамі лівійскай сталіцы. Прасоўванне апазіцыі спарадзіла чаканне канчатка ўзброенага канфлікту ў Лівіі, якая з’яўляецца буйным пастаўшчыком нафты.

Улады Сірыі не баяцца звяржэння

Прэзідэнт Сірыі  Башар Асад заявіў, што ў краіне няма пагрозы звяржэння ўрада, не гледзячы на маштабныя пратэсты апазіцыі, якія не цішэюць некалькі месяцаў. За гэты час ў Сірыі загінула больш 2,5 тыс. чалавек, а дзеянні ўлад выклікалі крытыку сусветнай супольнасці.

Ізраіль і Хамас заключылі перамір’е

Улады Ізраілю і кіруючы ў Сектары Газа рух Хамас дамовіліся пра часавае спыненне агню. Становішча ў рэгіёне значна ўскладнілася ў апошнія некалькі дзён пасля серыі абстрэлаў з тэрыторыі Сектара Газа і ўдараў у адказ ізраільскай авіяцыі.

Кіроўцы Аўстраліі не задаволены ўладамі

Аўстралійскія кіроўцы грузавікоў звярнуліся да парламента краіны ў Канберры, пратэстуючы супраць новага падатку на шкодныя выкіды іх аўтамабіляў. У выніку  будынак апынуўся  ў абкружэнні  сотняў вялікагрузных машын.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC