Аўторак 23 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак 23 жніўня.

Сейф-Аль-Іслам на волі

Сын лівійскага лідара Сейф-Аль-Іслам, пра затрыманне якога паведамлялі раней прадстаўнікі паўстанцаў, апынуўся на волі. Ён выступіў перад прыхільнікамі рэжыму Кадафі, якія працягваюць барацьбу за Трыпалі.

Пагібель курдскіх паўстанцаў

У выніку авіяўдараў турэцкіх ВПС (руск. ВВС) на поўначы Ірака загінулі ад 90 да 100 курдскіх паўстанцаў. Раней курдскія паўстанцы забілі 9 прадстаўнікоў турэцкіх спецслужбаў.

Камісія ААН адправіцца ў Сірыю

Савет ААН па правах чалавека накіроўвае ў Сірыю адмысловую камісію для расследавання парушэнняў праў чалавека сірыйскімі ўладамі. Расія і Кітай прагаласавалі супраць рэзалюцыі ААН.

Строс-Кана могуць апраўдаць

Пракуроры папрасілі Нью-Ёркскі суд зняць абвінавачванні з былога кіраўніка МВФ Дамініка Строс-Кана, арыштаванага па падазрэнню ў згвалтаванні.

Згарэла віла Рычарда Брэнсана

На віле бізнэсмэна Рычарда Брэнсана на Брытанскіх Вяргінскіх астравах у Карыбскім моры пасля ўдару маланкі ўспыхнуў пажар. Сярод выратаваўшыхся брытанская акторка Кейт Уінслет.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC