Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду 24 жніўня.
Содержание
Аднавіліся сутыкненні ў Трыпалі
У Трыпалі аднавіліся сутыкненні паміж прыхільнікамі і супернікамі Кадафі. Раней паўстанцы захапілі рэзідэнцыю лівійскага лідара.
КНДР можа вярнуцца да ядзерных перамоў
Па паведамленнях прэс-службы расійскага прэзідэнта, падчас перамоў з Дзмітрыем Мядзведзявым карэйскі лідар Кім Чэн Ір заявіў пра гатовасць КНДР аднавіць перамовы па ядзернай праблеме без якіхсьці папярэніх умоў.
Інцыдэнт ва Ўсходне-Кітайскім моры
Японскія ўлады выказалі пратэст амбасадару (руск. послу) Кітая ў Токіо ў сувязі з тым, што кітайскія рыбалоўчыя катэры зайшлі ў раён японскіх астравоў, на якія прэтэндуе Кітай.
Забіты палестынскі баявік
У выніку ізраільскага ўдару па Сектары Газа быў забіты палестынскі баявік. У адказ палестынцы выпусцілі некалькі ракет у бок Ізраіля.
Землятрус на Усходзе ЗША
На ўсходнім пабярэжжы ЗША адбыўся землятрус магнітудай 5,9 балаў. Штуршкі адчуваліся ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC