Чацвер 25 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, якія адбыліся ў чацвер25 жніўня.

У Лівіі ідуць пошукі Муамара Кадафі

НАТО аказвае лівійскім паўстанцам дапамогу ў пошуку Муамара Кадафі і яго сыноў. За злоў палкоўніка абвешчана ўзнагарода: 1 млн. 700 тыс. даляраў. Апазіцыя таксама гатовая амніставаць чальцоў яго асяроддзя, якія вырашацца забіць ці выдаць лівійскага дыктатара.

Стыў Джобс пакінуў пост кіраўніка Apрle

Кіраўнік і заснавальнік кампаніі Apрle Стыў Джобс падаў у адстаўку з паста генеральнага дырэктара карпарацыі і пяройдзе на пасаду старшыні рады дырэктараў. Акцыі кампаніі імгненна ўпалі ў кошце, аднак у чацвер адыгралі вялікую частку гэтага падзення.

Forbes: Меркель – зноў самая ўплывовая

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель узначаліла спіс 100 самых уплывовых жанчын па версіі часопіса Forbes. За ёй ідзе дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан. На 3-м месцы новы прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф.

Ураган «Айрын» пагражае ўсходу ЗША

Уран «Айрын» у Атлантычным акіяне абрынуўся на Багамскія астравы. Ураган накіроўваецца да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, дзе ўжо пачалася добраахвотная эвакуацыя жыхароў. Улады папярэджваюць, што ўраган можа выклікаць разбурэнні ўсяго ўсходняга пабярэжжа краіны.

Пошукі «Прагрэсу»,што зваліўсяна Алтаі

Ў Алтайскай тайзе ідуць пошукі карабля «Прагрэс», які зваліўся ў сераду пасля няўдалага запуску з Байканура. Зона пошуку – сотні квадратных кіламетраў, прычым тайга складана праходная і патрапіць на месца падзення можна толькі па паветры.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC