Пятніца 26 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пяттніцу 26 жніўня.

Выбух у будынка місіі ААН у Нігерыі

Па меншай меры 10 чалавек загінулі і 60 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў сталіцы Нігерыі ў будынка місіі ААН. Кіроўца замінаванай машыны ўрэзаўся ў першы паверх будынка. Пакуль ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за напад.

Баі за кантроль над Трыпалі не скончаны

Лівійскія паўстанцы кантралююць вялікую частку Трыпалі, аднак у некаторых раёнах працягваюцца баі з сіламі Кадафі. Тым часам, брытанскія авіаносцы наносяць кропкавыя бомбавыя ўдары па бункеры, размешчанаму ў Сірце – родным горадзе лівійскага лідара.

Напад на казіно ў Мексіцы

Больш 50 чалавек загінулі і некалькі дзясяткаў чалавек пацярпелі ў выніку нападу на казіно ў горадзе Мантэрэй на поўначы Мексікі. Узброеныя людзі уварваліся ў ігральную ўстанову, аблілі памяшканне гаручым і падпалілі.

Прэм’ер-міністр Японіі сышоў у адстаўку

Прэм’ер-міністр Японіі Наота Кан абвясціў пра сыход са свайго паста. Гэта ўжо пятая адстаўка лідара краіны за апошнія 5 гадоў. Яго вінавацілі ў няўдалым кіраўніцтве краінай пасля землятрусу і цунамі 11 сакавіка, і наступнымі пасля іх, крызісу на атамнай элекрастанцыі.

На усходе ЗША рыхтуюцца да ўдару «Айрын»

У шасці штатах на ўсходнім пабярэжжы ЗША аб’яўлена штармавое папярэджаннеў сувязі знабліжэннем урагану «Айрын». Хуткасць ветру дасягае 185 км/г і працягвае расці. Чакаецца, што ўраган дасягне паўночнай Караліны да суботы.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC