Панядзелак 29 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак 29 жніўня.

Лівійскія паўстанцы просяць пра дапамогу

Лівійскім паўстанцам па ранейшым неабходна ваенная дапамога НАТО. Палкоўнік Кадафі ўсё яшчэ ўяўляе пагрозу, пра гэта заявілі ў нацыянальнай пераходнай радзе. У лівійскім пасольстве ў Маскве прайшла цырымонія ўзняцця новага трохкаляровага сцяга. МЗС (руск. МИД) Расіі заявіў, што працягне працаваць з пасольствам Лівіі.

Йошыхіка Нода – новы прэм’ер-міністр Японіі

Новым прэм’ер-міністрам Японіі (шосты за апошнія пяць год) стаў Йошыхіка Нода. Былому міністру фінансаў трэба пераадоліць эканамічны крызіс і забяспечыць аднаўленне раёнаў, пацярпелых ад цунамі.

Кітай рыхтуецца да набліжэння тайфуна

У Кітаі ідзе масавая эвакуацыя людзей з-за надыходзячага з боку Тайваня тайфуна «Ніна». Тайфун абрынуўся на Тайвань у выходныя.

Нью-Ёрк ліквідуе наступства стыхіі

Тым часам грамадскія службы і транспарт Нью-Ёрка аднаўляюць работу пасля таго, як на выходных горад апынуўся ва ўладзе ўрагану «Айрын». Ахвярамі стыхіі ў ЗША сталі 20 чалавек.

Хадаркоўскі піша нарысы (руск. очерки) пра турму

Былы кіраўнік кампаніі «ЮКАС» Міхаіл Хадаркоўскі выступіў у ролі калумніста, апублікаваўшы першы нарыс пра жыццё зняволеных у часопісе «The New Times». Плануецца, што матэрыялы Хадаркоўскага будуць друкаваць рэгулярна.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC