Аўторак 30 жніўня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак 30 жніўня.

Кадафі прад’явілі ўльтыматум

Новыя ўлады Лівіі выставілі ўльтыматум прыхільнікам палкоўніка Кадафі, якія ваююць у горадзе Сірт. Ім прапануецца скласці зброю да суботы, у адваротным выпадку пачнецца штурм горада.

Алжыр: сям’і Кадафі трэба сховішча

Улады Алжыра адстойваюць сваё рашэнне прапанаваць сховішча жонцы і дзецям палкоўніка Кадафі, якія напярэдадні беглі з Лівіі. У Трыпалі заяўляюць,што будуць патрабаваць іх выдачы.

Масавыя выступы ў Сірыі

У Сірыі праходзіць масавы антыўрадавы выступ. Па дадзеных праваахоўнікаў, у горадзе аль-Харам войскі адкрылі агонь па грамадзянах. Загінулі трое чалавек.

У Кітаі выратаваны 19 шахцёраў

У Кітаі ў правінцыі Хэйлунцзян выратаваны 19 шахцёраў. Ім прыйшлося правесці тыдзень пад зямлёй. Шахцёры па памылцы прасеклі сцяну ў суседні забой. Пасля чаго ў шахту лінула вада.

Пратэсты ў Паўднёвай Афрыцы

Паліцыі ў Ёханэсбурзе прыйшлося ўжыць света-шумавыя гранаты пры разгоне дэманстрацыі ў падтрымку лідара праўрадавай моладзевай арганізацыі Джуліўса Малему. Малему вінавацяць у унутрыпартыйных інтрыгах і падрыве аўтарытэту кіраўніцтва краіны.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC