Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду 29 жніўня.
Содержание
Лівіі не патрэбныя ваенныя міратворцы
Новыя ўлады Лівіі адхілілі ідэю размяшчэння ў краіне ваенных міратворцаў. Нацыянальная пераходная рада абвясціла, што Лівія не мае патрэбы ў дапамозе для падтрымання ўласнай бяспекі.
Лёс актывістаў у турмах Сірыі
У Сірыі мінімум 80 актывістаў, арыштаваных падчас пратэстаў, загінула за апошнія месяцы ў турмах, сцвярджаюць праваабаронцы. Пацвердзіць гэтыя паведамленні немагчыма – замежных карэспандэнтаў у Сірыю па-ранейшаму не пускаюць.
Суд над «Франкфурцкім стралком»
У Нямеччыне пачаўся суд па справе косаўскага албанца, які расстраляў у аэрапарту Франкфурта амерыканскіх вайскоўцаў. Абвінавачванаму ў забойстве дваіх чалавек, 21-гадоваму Арыду Уке, пагражае пажыццёвае зняволенне.
Аўстралія спыніла абмен нелегаламі
Вярхоўны суд Аўстраліі заблакаваў планы мясцовых улад па абмене нелегальнымі ўцекачамі з Малазіяй. Аўстралія спадзявалася спыніць наплыў нелегалаў, якія прыплываюць у краіну праз Інданэзію.
Першыя здымкі канцэпт-кара Landrover
Кампанія «Landrover» апублікавала першыя здымкі канцэпт-кара новай мадэлі, які прыйдзе на змену легендарнаму ўнедарожніку Defender. Уладальнік Landroverа, індыйская Tata Group, збіраецца паказаць канцэпт-кар на аўташоў у Франкфурце.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC