Аўторак, 27 снежня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 27 снежня.

Пуцін супраць паўторных выбараў

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін выключыў магчымасць перагляду вынікаў парламентскіх выбараў, якога дамагаюцца ўдзельнікі шматтысячных акцый пратэсту. Тым, хто не згодны з гэтым, Пуцін параіў звяртацца ў суд.

Назіральнікі ЛАД прыбылі ў Сірыю

У Сірыю з Каіра прыбыла група назіральнікаў Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАД), якія павінны прасачыць як Дамаск прымае меры па спыненні кровапраліцця. Па дадзеных ААН, у выніку падаўлення антыўрадавых акцый пратэсту у Сірыі з сакавіка загінула ўжо больш 5000 чалавек.

Суровы прысуд швецкім журналістам

Суд у Эфіопіі пакараў дзвух журналістаў са Швецыі 11-ю гадамі турмы па абвінавачванню ў падтрымцы тэрарызма і незаконным перасячэнні мяжы. Асуджаныя сваю віну не прызнаюць і заяўляюць,што вялі журналісцкае раследванне.

Новыя рынкавыя рэформы на Кубе

Улады Кубы аб’явілі пра новыя рынкавыя рэформы. Працуючыя ў сферы рознічага гандля кубінцы змогуць цяпер стаць прыватнымі прадпрымальнікамі. Гэтыя меры працягваюць палітыку Кастра, накіраваную на тое, каб ажывіць сацыялістычную эканоміку Кубы.

Прынц Філіп выпісаны з бальніцы

Муж каралевы Елізаветы ІІ выпісаны з бальніцы пасля таго, як ён правёў чатыры начы пад назіраннем урачоў у кардыялагічным аддзяленні. У пятніцу 90-гадовы герцаг Эдынбургскі перанёс аперацыю каранальнага астэнтавання.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC