Пад Мінскам з’явіцца музей Васіля Быкава

Плануецца, што музей будзе адчынены на дачы Васіля Быкава, якая месціцца ў пасёлку Ждановічы-6 Мінскага раёна.

З гэтай нагоды ўдава пісьменніка Ірына Быкава перадала ва ўласнасць дзяржавы дачу пісьменніка, піша БЕЛТА.

Музей будзе створаны як філія Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Цягам 2012-2014 гадоў будзе зроблены капітальны рамонт будынка дачы Васіля Быкава, добраўпарадкавана навакольная тэрыторыя.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Адначасова супрацоўнікі музея гісторыі беларускай літаратуры вядуць навуковую апрацоўку архіва Васіля Быкава і яго асабістых рэчаў, якія захоўваюцца на дачы. Менавіта гэтыя рэчы і стануць асновай экспазіцыі будучага музея.

Музей народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава плануецца адкрыць у чэрвені 2014 года да 90-годдзя з дня народзінаў пісьменніка.