Памятнымі манетамі ў гонар Максіма Танка можна будзе разлічвацца пры ўсiх вiдах плацяжоў

Наныянальны банк краіны 29 жніўня 2012 года ўводіць у абарачэнне две памятныя манеты «Максім Танк. 100 гадоў».

Да юбілею класіка літаратуры з’явіцца срэбная манета намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925 і масай 16,81 грамаў, а таксама меднадна-нiкелевая – намiналам 1 рубель і масай 19,50 грамаў.

Манеты адчаканены на Лiтоўскiм манетным двары ў Вiльнюсе. Тыраж срэбнай i медна-нiкелевай манет – па 2 000 штук, перадае сайт Нацбанка.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне. Яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Як выглядае новая манета наміналам 10 рублёў


Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – стылiзаваная выява пейзажу: дрэва, луг, жоравы; надпiсы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); справа – год чаканкi: 2012; злева (на срэбнай манеце) – проба сплаву.



Рэверс: справа – рэльефная выява Максiма Танка, якi сядзiць за сталом; злева – стылiзаваная выява беларускага пейзажу: луг, возера i птушкi, якiя ляцяць у небе. Унiзе ў два радкi надпiсы: МАКСIМ ТАНК, 1912–1995 (гады жыцця).