Кандыдаты выступяць на радыё і ТV

Выступы кандыдатаў у прэзідэнты і дэбаты паміж імі адбудуцца ў жывым эфіры. Адпаведную пастанову прыняў ЦВК.

Выступы кандыдатаў па радыё і тэлебачаньні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня. Піша svaboda.org.

ТV

Па тэлебачанні выступы кандыдатаў будуць паказаныя ў працоўныя дні з 19:00 да 20:00.

Радыё

Па радыё кандыдатаў можна будзе пачуць з 06:10 да 07:10.

Дэбаты

Дэбаты будуць перадавацца па тэлебачанні 4 снежня з 17 да 18 гадзіны, па радыё — 5 снежня.

Удзел у дэбатах добраахвотны. Калі кандыдат ня хоча выступаць у прамым эфіры, то можа зрабіць гэта ў запісе.

Раней меркавалася, што дэбаты ў рамках цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі будуць выходзіць у запісе.