Папярэджанні – за заклік да акцыі

Генпракуратура вынесла папярэджанні кандыдатам ў прэзідэнты Статкевічу і Рымашэўскаму аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

Падчас выступаў у прамым эфіры кандыдаты Статкевіч і Рымашэўскі заклікалі беларусаў прыйсці 24 лістапада на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, каб сустрэцца з апазіцыйнымі палітыкамі.

У выніку, лідару аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалаю Статкевічу 24 лістапада ўручана афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры.

Афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства ўжо ўручана і кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму.

Паводле словаў начальніка упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўла Радзівонава найбольш жорсткім пакараннем для кандыдатаў у прэзідэнты можа стаць пазбаўленне іх гэтага статусу.