Кандыдат Кастусёў сустрэнецца з магілёўцамі

Кандыдат ад партыі БНФ 28 лістапада правядзе сустрэчу з выбарцамі ў ДК Чыгуначнікаў.

Сустрэча палітыка з выбарцамі адбудзецца ў Магілёве ў нядзелю, 28 лістапада ў 12:00 у ДК Чыгуначнікаў, па адрасе вуліца Першамайская, 117.

Рыгор Кастусёў – кандыдат ад Партыі БНФ, адзін з 10-ці асобаў, зарэгістраваных ЦВК кандытатамі на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Палітык нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці. Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.

Кастусёў ужо выступаў у прамым эфіры па радыё і тэлебачанні. Падчас кампаніі па збору подпісаў палітык і яго ініцятыўная група праводзілі ў Магілёве пікеты.