Кандыдаты не будуць здымацца з выбараў

Прапанова кандыдата Уладзіміра Някляева аб сумесным зняцці кандыдатур не знайшла падтрымкі ў астатніх.

У офісе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі увечары 9 снежня адбылася сустрэча кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе nn.by.

Удзел у ёй узялі Уладзімір Някляеў, Дзмітрый Ус, Віктар Цярэшчанка, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, а таксама давераныя асобы Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава, Аляксея Міхалевіча, Рыгора Кастусёва.

Кандыдаты выказаліся за тое, каб працягваць удзел у выбарчай кампаніі. Аднак амаль усе палітыкі пагадзіліся каардынаваць дзеянні на Плошчы 19 снежня.

Нагадаем, Уладзімір Някляеў выступіў раніцай 9 снежня з прапановай разам зняць свае кандыдатуры з выбараў.