Беларускіх рэкламшчыкаў запрашаюць на бясплатную адукацыйная праграму

У межах праграмы фестывалю AD.NAK! 25 чэрвеня яе удзельнікі абмяркуюць, навошта аддаваць уладу на брэнды спажыўцам.

Удзельнікаў праграмы пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы чакаюць семінары і майстар-класы ад беларускіх і замежных экспертаў у сферы рэкламы. Замежным госцем стане партнёр латвійскага брэндынгавага агенцтва “Ad Astra Riga” Гінтс Лаганоўскіс.

Удзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Для таго, каб да яе далучыцца, трэба зарэгістравацца на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”. 

Тым, хто зарэгістраваўся для падачы сваіх работ на конкурсную праграму, дадаткова рэгістравацца на праграму не трэба.

У фестывальны дзень – 25 чэрвеня – усіх чакаюць ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў па адрасе горад Мінск, праспект Газеты “Праўда”, 11.

 

Праграма фестывалю

09:00 – 09:45 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму. 

09:45 – 10:00 – Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю. 

10:00 – 11:00 – На тэму “Пусціце брэнды папасвіцца! Навошта аддаваць уладу спажыўцам?” выступяць Дар’я Лобань, кіраўнік студыі брэндынгу On Foot, і Аляксей Шклянко, арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees.

11:00 – 11:45 – На тэму “Беларуская мова ў бізнесе: што чакаюць працадаўцы ад рэкламістаў і маркетолагаў?” выступіць Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY.

11:45 – 12:30 – На тэму: “Скрынка ідэй. Будзь бліжэйшы да людзей!” выступіць Дар’я Герасiменка, кіраўнік крэатыўнай групы, PRKVADRAT.

12:30-13:15Сяргей Сахараў, рэдактар анлайн-часопіса пра Мінск CityDog: Мікола Шакель, медыя-агенцыя “Францыск-група”, дырэктар па развіцці інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog выступіць з тэмай “Ці працуе інфаграфіка ў беларускім бізнесе? Інфаграфіка ў бізнесе: як ёю карыстацца? Кейсы”

13:15 – 14:00 – На тэму “Зямля пад белымі брэндамі. Пра беларускія канцэпцыі ў брэндынгу: чаму іх так мала, чаму цяжка іх узгадняць з кліентам (сумневы і страхі замоўцы). Як можна стаць адметным на паліцы” выступіць Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар брэндынгавай кампаніі “Fabula”, кіраўнік агенцтва Naming.by.

14:00 – 15:00 – Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на AD.NAK! з тэмай “Уражанні і досвед Cannes Lions 2014”

15:00 – 16:30Гінтс Лаганоўскіс, кіраўнічы партнёр “Ad Astra Riga” (Латвія) выступіць з тэмай “Glocalization: Як лакальныя і міжнародныя брэнды камунікуюць праз мясцовыя культурныя каштоўнасці. Паспяховыя кейсы”

17:00 – 17:40 – Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю.

17:40 – 18:00 – Збор гасцей на цырымонію ўзнагароджання.

18:00 – 18:30 – Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.

18:30 – 23:00 – Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!